Мой любімы Прарок

Малітва аб дажджы

У шостым годзе хіджры была страшэнная засуха: з неба не ўпала ні кроплі. Таму на зямлі не расла трава, а людзі і жывёла пакутавалі ад голаду. У адну з пятніц дабраславёнага месяца рамадан людзі выказалі нашаму любімаму Прароку сваё жаданне: «О Пасланнік Аллаха! Калі б ты памаліўся, каб Усявышні Аллах даў нам дождж!..» Наш уладар Прарок са сваімі асхабамі выйшаў у стэп і без азана і ікамата здзейсніў намаз у два ракаты. Наш уладар Прарок перавярнуў свой дабраславёны плашч (рыда) і вымавіў такбір. Потым ён падняў свае дабраславёныя рукі так высока, што праз рукавы сталі відаць яго дабраславёныя пахі, і пачаў маліцца: «О мой Аллах! Дай нам дождж!..» Шаноўныя асхабы казалі: «Амін! Амін!» У той момант неба было зусім чыстае, не было ніводнай хмаркі. Пакуль наш уладар Найшляхетнейшы Пасланнік маліўся, падзьмуў вецер, і неба зацягнулі хмары. Потым пачаў накрапваць дробны дождж. Тады Уладар сусветаў памаліўся: «О мой Аллах! Няхай гэты дождж ліне як з вядра, і зрабі яго карысным для нас!» У той жа момант дождж паліў як з вядра. На адзенні нашага ўладара Прарока і шаноўных асхабаў не засталося ніводнага сухога месца. Пакуль яны дабраліся дадому, вада ператварыла ўсё навокал у возера. Усе ішлі, брыдучы па вадзе. Дождж не спыняўся. У той дзень, на наступны дзень, і яшчэ на наступны… У час пятнічнага намазу на наступным тыдні шаноўныя асхабы сказалі: «О Пасланнік Аллаха! Ад дажджавой вады нашы дамы пачалі разбурацца, а жывёла – тануць. Калі б ты памаліўся Усявышняму Аллаху, каб дождж спыніўся!..» Наш любімы Прарок усміхнуўся, падняў свае дабраславёныя рукі і памаліўся:

«О мой Госпадзе! Пашлі гэты дождж на нівы, на мясціны, дзе растуць дрэвы, і ў даліны!» У той жа момант дождж, які ішоў цэлы тыдзень, спыніўся, а ў тых мясцінах, за якія ён маліўся, пачаў ісці дождж.

Сусветы ў святле патанулі
У ноч, як Мухаммад нарадзіўся,
Вернік і мунафік размежаваліся
У ноч, як Мухаммад нарадзіўся.
З неба на зямлю святло спусцілася,
Сямёра і сорак з’явіліся,
У манаха язык адняўся
У ноч, як Мухаммад нарадзіўся.

«Сёння найлепшы з нашых вершнікаў – Абу Катада, а найлепшы з нашых пешых воінаў – Салама ібн Аква» Святы хадзіс