УВОДЗІНЫ
Мы ўслаўляем (хамд) Усявышняга Аллаха, які стварае кожную жывую істоту, кожнае імгненне падтрымлівае існаванне ўсяго існага і ахоўвае ўсё гэта ад страху і жаху. Няхай наш салят (малітва) і салям будуць Яго любімаму Прароку Мухаммаду алейхіс-салям, які ва ўсіх адносінах найпрыгажэйшы, найлепшы і найвышэйшы з людзей. Няхай яны будуць і яго сям’і (Аль) і сваякам, якія распаўсюджваюць веды, мудрасць і добры нораў. Няхай яны будуць таксама ўсім яго асхабам1 (радыяллаху таала анхум / Няхай Усявышні Аллах будзе задаволены імі), якія ўдастоіліся гонару бачыць яго прыгожы твар, што лечыць душы, і чуць яго карысныя словы і якія таму сталі найкаштоўнейшымі з усіх людзей, а таксама тым, хто ідзе іх слядамі.
Усявышні Аллах, шкадуючы ўсіх людзей на гэтым свеце, стварае і пасылае ім тое, што ім карысна. У вечным свеце (ахірат) Ён2 са сваёй шчодрасці даруе тым вернікам, якія павінны былі трапіць у Пекла, і ўвядзе іх у Рай. Мухаммад алейхіс-салям – набі3, расул (пасланнік) і хабіб (умілаваны) Усявышняга Аллаха і сайід (уладар) сыноў Адама. Тыя, хто верыць у такога шаноўнага Прарока і ідзе яго шляхам, сапраўды сталі найлепшымі з умм.
Велічны Аллах па сваёй міласэрнасці адарыў нас найвялікшым са сваіх дароў, зрабіўшы нас яго ўммай.4 Ён ясна абвясціў, што за ім трэба ісці і яму трэба падпарадкоўвацца. Колькі б мы ні ўслаўлялі (хамд) нашага Госпада і ні дзякавалі Яму за гэты вялізны дар, усё будзе мала. Усявышні Аллах, яшчэ нічога не стварыўшы, стварыў дабраславёнае святло (нур) нашага ўладара Сарвар аль-алям (правадыра сусветаў) (саллаллаху алейхі ва саллям). У Святым Каране, звяртаючыся да нашага ўладара Прарока, сказана: «Мы паслалі цябе як міласэрнасць для сусветаў». А ў хадзісе кудсі5 сказана: «Калі б не ты, калі б не ты, Я не стварыў бы ўсяго створанага!»
Галоўная ўмова веры (іман) – «хубб філлях і бугд філлях», гэта значыць любіць сяброў Усявышняга Аллаха і не любіць Яго ворагаў. Без гэтага ніякае пакланенне (ібадат) не прымаецца – яно кідаецца назад у твар таму, хто яго здзейсніў. Таму любіць «Уладара сусветаў» стала для нас абавязкам (фард), і нам загадана пасяліць у сваіх сэрцах дабраславёную любоў да яго і ўпрыгожыць сябе яго выдатным норавам (ахлак). Каб гэтая любоў не згасала, ужо стагоддзямі пішуцца кнігі пра дабраславёнае жыццё нашага ўладара Прарока, і яны пішуцца дагэтуль. Дакладней кажучы, праз яго дабраславёнае імя шукаюць благадаці (барака). Каб і мы атрымалі долю гэтай благадаці і каб нашы сэрцы перапоўніліся любоўю да яго, мы раім вам прачытаць пра дабраславёнае жыццё Султана Сусвету, нашага ўладара Пасланніка Аллаха, – гэтая праца падрыхтавана пасля доўгага вывучэння кніг вучоных Ахль ас-Сунна. Няхай Усявышні Аллах будзе задаволены ўсімі, хто ўклаў у яе сваю працу. Няхай Велічны Аллах напоўніць сэрцы ўсіх нас любоўю да нашага ўладара Прарока і ўтрымае нас на правільным шляху, які паказалі нам вучоныя Ахль ас-Сунна! Амін.
Dr. Enver Ören
Кааба аль-Муаззама і Масджыд аль-Харам Мекка аль-Мукаррама
